Калі ў Мінску адключаць ваду, можна будзе даведвацца праз рассылку

Жыхары Мінска цяпер будуць больш аператыўна даведвацца аб адключэнні вады. Карыстальнікі могуць падпісацца на рассылку і атрымліваць актуальную інфармацыю праз тэлеграм або па SMS, паведамляе тэлеграм-канал ЖКГ Мінска.

10.08.2022 / 21:48

«Мінскводаканал» распрацаваў сістэму аўтапаведамленняў, якія будуць прыходзіць за трое сутак да планавага адключэння і аператыўна па факце пры аварыйных перакрыццях водазабеспячэння.

Каб атрымліваць аўтаінфармаванне, трэба перайсці па гэтай спасылцы і выбраць зручны для сябе спосаб інфармавання аб перабоях у водазабеспячэнні: праз SMS ці чат-бот @minskvodokanal_bot у тэлеграме.

Nashaniva.com