У Бярозаўскім раёне пяцігадовы хлопчык пераехаў на машыне сямігадовага

Няшчасны выпадак адбыўся 10 жніўня ўвечары ў вёсцы Круглае Бярозаўскага раёна. Пяцігадовы хлопчык пераехаў сямігадовае дзіця. 

11.08.2022 / 01:12

Як паведамляе Bereza.by, пяцігадовы хлопчык знаходзіўся за рулём аўтамабіля. Пры гэтым у машыне быў устаўлены ключ запальвання, а сам аўтамабіль стаяў не на ручніку, а на перадачы.

У гэты час пад машынай знаходзіўся сямігадовы хлопчык. Ён палез выцягнуць кацяня. Пяцігадовы ў гэты час павярнуў ключ запальвання і машына кранулася.

У выніку старэйшы хлопчык атрымаў пераломы рэбраў і ключыцы. Яго шпіталізавалі.

Дарослыя ў гэты час знаходзіліся на ўчастку. Ключы ў замку запальвання пакінуў дзядуля пяцігадовага дзіцяці.

Nashaniva.com