Лукашэнка загадаў да канца года наладзіць вытворчасць упакоўкі для прадуктаў
Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Мінскага малочнага завода №1 даручыў да канца года наладзіць у Беларусі вытворчасць упакоўкі для прадуктаў харчавання, паведамляе яго прэс-служба.
12.08.2022 / 10:10
president.gov.by
«Каб гэты ўпаковачны матэрыял быў выраблены ў Беларусі. Каб да канца года матэрыял быў, — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. — Хімічная прамысловасць у нас суперразвітая, а мы не можам цырату гэтую вырабіць».
Як паведамлялася, упаковачны матэрыял для некаторых відаў прадукцыі, напрыклад малака, беларускія прадпрыемствы закуплялі за мяжой. Цяпер з гэтым узніклі некаторыя цяжкасці, што ў тым ліку адбілася на аб'ёмах прадукцыі, якая пастаўляецца на ўнутраны рынак.