На Слуцкі цукроварафінадны завод прызначылі маладога дырэктара

У пятніцу, 12 жніўня, на пасаду генеральнага дырэктара Слуцкага цукроварафінаднага камбіната зацвердзілі Віталя Маркаўца, паведамляе «Інфа-кур'ер».

12.08.2022 / 14:01

Да гэтага Віталь Маркавец займаў пасаду намесніка гендырэктара па камерцыйных пытаннях, а потым выконваў абавязкі кіраўніка прадпрыемства. З 18 лютага 2018 года працаваў дырэктарам Старадарожскага плодаагародніннага завода ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат».

Ранейшым дырэктарам прадпрыемства быў Аляксандр Белы. 18 ліпеня назіральны савет камбіната вызваліў яго з пасады гендырэктара. Хадзілі чуткі, што яго знялі на фоне чутак аб дэфіцыце.

Nashaniva.com