Расія перад вайной спрабавала ўсталяваць праслухоўку ў Вярхоўнай Радзе Украіны

Пра гэта заявілі ў Службе бяспекі Украіны. Паводле яе інфармацыі, супрацоўнік ФСБ Расіі завербаваў былога работніка апарата ўкраінскага парламента, калі той да вайны прыехаў у Крым.

19.08.2022 / 13:12

Расійскі агент павінен быў усталяваць «жучкі» ў залах і кулуарах Рады, а таксама збіраць звесткі пра візіты замежных дэлегацый у парламент, у тым ліку пра змест іх размоваў.

Ніводную з пастаўленых задач агент не выканаў, бо да пачатку поўнамаштабнага ўварвання звольніўся з Рады. Калі ён спрабаваў уладкавацца на стратэгічна важны аб'ект у Жытомірскай вобласці, мужчыну выкрыла СБУ.

Nashaniva.com