Учора на Зыбіцкай затрымалі некалькіх вулічных музыкаў, але адпусцілі без пратаколаў

Увечары 18 жніўня міліцыя затрымлівала музыкаў некалькіх гуртоў, якія гулялі на вуліцы Зыбіцкай у Менску, пісала выданне «Зеркало» са спасылкай на чытача. Па словах крыніцы выдання, АМАП павёз удзельнікаў трох музычных калектываў (у тым ліку кавер-групы Best Sound Band) з Зыбіцкай у РУУС.

19.08.2022 / 18:26

Фота: Гурт Best Sound Band / Instagram

Пасля гэтая інфармацыя пацвердзілася. Знаёмая музыкаў, з якой звязалася выданне «Медыязона», пацвердзіла інфармацыю пра іх затрыманне. Але пры гэтым удакладніла, што «іх адпусцілі, пратрымаўшы некалькі гадзін у аддзяленні».

«Ні пратаколаў, ні папярэджанняў прад'яўлена не было», — расказала яна.

Nashaniva.com