Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына

Брамнік Аляксей Аўгуль падпісаў кантракт з клубам «Лібертас» з чэмпіяната Сан-Марына. Папярэдні сезон каманда скончыла на сёмым месцы ў чэмпіянаце краіны.

27.08.2022 / 08:37

Як піша «Прэсбол», 23-гадовы Аляксей — сын вядомага ў мінулым беларускага футбаліста Алега Аўгуля. 

Брамнік з'яўляецца выхаванцам школы ФК «Мінск» і выпускніком акадэміі італьянскага клуба «Перуджа». Раней гуляў за каманды чацвёртага і пятага італьянскіх дывізіёнаў.

Nashaniva.com