Аперацыі ў банкаматах і тэрміналах Прыёрбанка сёння ўначы могуць быць недаступныя

Аперацыі ў банкаматах і тэрміналах «Прыёрбанка» могуць быць недаступныя 31 жніўня з 1.00 да 6.00.

30.08.2022 / 21:40

Як паведамляе тэлеграм-канал банка, на гэты час запланаваныя тэхнічныя работы.

Кліентаў просяць загадзя планаваць плацяжы, улічваючы гэтую інфармацыю.

Nashaniva.com