«Патрэбны халодны душ»: прэм'ер Украіны заклікаў ЕС не выдаваць візы расійскім турыстам і студэнтам

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль даў інтэрв'ю нямецкаму агенцтву друку напярэдадні сустрэчы з канцлерам Германіі Олафам Шольцам. Шольц выступае супраць забароны віз для грамадзян РФ, настойваючы на тым, што гэта вайна Пуціна, а не ўсіх расіян. У інтэрв'ю Шмыгаль з ім завочна паспрачаўся.

02.09.2022 / 12:03

Дзяніс Шмыгаль

«На жаль, апытанні паказваюць, што блізу 80% жыхароў Расіі падтрымліваюць вайну супраць нашай краіны. На жаль, гэта не толькі вайна Пуціна. 200000 расійскіх салдат ваююць супраць Украіны. Нават іх сем'і нічога не гавораць супраць, насельніцтва ў цэлым падтрымлівае гэтую вайну», — сказаў Шмыгаль.

«Нельга дзяліць рускіх на добрых рускіх і дрэнных рускіх. Нам невыносна, што частка рускіх тут забівае і гвалтуе, а іншая частка выдатна жыве на Захадзе, з'язджае ў адпачынак, dolce vita. Патрэбны халодны душ расійскаму грамадству ў выглядзе візавай забароны для турыстаў і студэнтаў», — заявіў украінскі прэм'ер.

Nashaniva.com