ЗВР Беларусі за жнівень скараціліся на 97,6 млн даляраў

Цяпер рэзервы складаюць 7 млрд 464,1 млн, паведамляе Нацбанк.

07.09.2022 / 11:31

У ліпені золатавалютныя рэзервы выраслі на 55,5 млн даляраў (+0,7%).

Са жніўня інфармацыю пра аб'ём ЗВР рэгулятар публікуе без дэталізацыі іх структуры, а таксама ўказання фактараў, якія паўплывалі на іх змяненне.

Nashaniva.com