У Боне прагучыць «Неба Марыі» — твор, прысвечаны Калеснікавай

8 верасня ў межах Бетховенскага фестывалю будуць граць твор беларускай кампазітаркі Вольгі Падгайскай. 

08.09.2022 / 14:29

«Гэта будзе твор для флейты, хору і камернага ансамбля на вершы Андрэя Хадановіча, у ім гаворыцца пра тое, што людзі сёння схаваныя, «замураваныя» хто дзе: хто ў турме, хто ў бамбасховішчы ў Марыупалі, а хто — ва ўласнай нянавісці. Выратаваць усіх можа толькі любоў. І ў творы будзе гучаць сола флейты, якое сімвалізуе нашу Машу. Такія людзі, як яна, і даюць нам святло, любоў і здольнасць жыць», — патлумачыла аўтарка музыкі Вольга Падгайская.

Nashaniva.com