За апошнім палётам каралевы Лізаветы сачыла рэкордная колькасць людзей

Учора труну з целам памерлага манарха перавезлі вайсковым самалётам з Эдынбурга ў Лондан.

14.09.2022 / 09:14

Сэрвіс Flightradar24, які дазваляе сачыць за палётамі, абвясціў, што 4,79 мільёна чалавек сачылі за палётам анлайн на сайце ці ў мабільнай праграме, і яшчэ 250 тысяч — на ютуб-канале.

Таксама кампанія паведаміла, што ў першыя хвіліны палёту 6 мільёнаў людзей пачыналі за ім сачыць, што паўплывала на стабільнасць працы платформы.

Nashaniva.com