Акцыя ў краме для няўважлівых пакупнікоў: па акцыі даражэй, чым без яе. Фотафакт

Чытач Onliner заўважыў нелагічную акцыю 1+1 у краме «Востраў чысціні і смаку» на кандыцыянер для бялізны.

15.09.2022 / 14:33

Калі купляць адну ўпакоўку кандыцыянера, то яна абыдзецца ў 18 рублёў 89 капеек. Калі па акцыі 1+1 (дзве бутэлькі такога ж аб'ёму), то адна штука будзе каштаваць ужо 26,27 рубля.

Выданне падкрэслівае, што сёння склалася такая сітуацыя з імпартам, пастаўшчыкі так хутка мяняюць лагістыку, вытворчыя ланцужкі і цэны, што на паліцах здараюцца такія рэчы, якіх быць не павінна.

Onliner звярнуўся ў краму па каментарый, але пакуль яго не атрымаў.

Пачула заклік уладаў і паехала падымаць малую радзіму. Цяпер звяртаецца да Лукашэнкі, бо да астатніх ужо звярталася

Як выглядае дачны пасёлак для заслужаных артыстаў

Дзе цяпер Віталь Гуркоў?

Nashaniva.com