70-гадоваму «тэрарысту» прысудзілі 6 гадоў калоніі

Суд Ленінскага раёна Гродна 1 верасня асудзіў 70-гадовага пенсіянера з Нясвіжа Васіля Дземідовіча да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у 1600 рублёў.

19.09.2022 / 11:18

Яго прызналі вінаватым у абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадкаў. Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч, піша «Вясна».

Таксама з пенсіянера пастанавілі спагнаць маральную кампенсацыю пацярпелым на суму 32000 беларускіх рублёў.

Пра Дземідовіча стала вядома выпадкова, са спісаў КДБ. Ён з’яўляецца самым пажылым беларусам, уключаным у спіс «тэрарыстаў».

Nashaniva.com