ЧП у 3214: салдат стрэліў сабе ў галаву з АК, куля знесла лобную костку

Як стала вядома «Нашай Ніве», у в/ч 3214 унутраных войскаў адбылося надзвычайнае здарэнне. 

20.09.2022 / 15:16

Па словах знаёмых з сітуацыяй, салдат тэрміновай службы спрабаваў забіць сябе, стрэліўшы сабе ў галаву з аўтамата Калашнікава.

Стрэл не стаў смяротным, але карціна страшная: куля знесла лабавую костку салдата, агаліўшы мозг. 

Імя і ўзрост пацярпелага мы пакуль не ведаем, яго ратуюць медыкі. 

В/ч 3214 брала актыўны ўдзел у падаўленні грамадства. Яе служачыя былі задзейнічаныя ў фальсіфікацыі выбараў, а пасля ў масавых рэпрэсіях. 

Чытайце таксама: Дзве сотні афіцэраў і прапаршчыкаў унутраных войскаў атрымалі льготныя кватэры ў Мінску

Nashaniva.com