Еўра ў Мінску ўпаў да мінімуму з лютага 2020 года

Даляр і еўра сёння моцна патаннелі.

23.09.2022 / 11:14

Даляр на таргах БВФБ таннее на 2,9 капейкі да 2,5192 (гэта двухмесячны мінімум).

А еўра таннее адразу на 4,8 капейкі да 2,4651 (гэта мінімум з канца лютага 2020 года). 

Расійскі рубель сёння расце на 2,5 капейкі да 4.2429 за 100 адзінак.

На пазабіржавым рынку Forex пара EUR/USD апусцілася ніжэй за адзнаку 0,98 USD за 1 EUR. Цяпер яна таргуецца на ўзроўні 0,9777 — гэта мінімум за 20 гадоў

Nashaniva.com