Спыніла выхад адна з апошніх незалежных газет Магілёўшчыны

22 верасня выйшаў апошні друкаваны нумар газеты «УзГорак». Рэдакцыя вырашыла прыпыніць выхад выдання — паведамляецца на сайце. Аб прычынах спынення выхаду нічога не гаворыцца.

23.09.2022 / 14:04

«Узгорак» выдаваўся з 2017 года і выходзіў па чацвяргах. Газета распаўсюджвалася на тэрыторыі Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў.

Пра навіны Горак і ваколіц можна чытаць на сайце horki.info

Nashaniva.com