Пуцін выступіў са сваім «Галавакружэннем ад поспехаў»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння запатрабаваў выправіць усе памылкі, зробленыя расійскімі ўладамі падчас мабілізацыі, і вярнуць дадому тых, хто прызваны неправамерна.

29.09.2022 / 20:36

Паводле Пуціна:

Усё гэта вельмі нагадвае артыкул Іосіфа Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў», напісаны ім 2 сакавіка 1930 года пасля таго, як у СССР пачалі рабіць калектывізацыю з такім імпэтам, што з'явілася рэальная небяспека сялянскіх бунтаў. Тады правадыр выступіў з крытыкай «перагінаў» пры правядзенні важнай кампаніі, і пасля гэтага тое-сёе было адкручана назад, а шмат толькі што створаных калгасаў распаліся.

Але гэта было толькі тактычнае адступленне — неўзабаве ўсё вярнулася назад, і суцэльная калектывізацыя была праведзена, прытым метады прымяняліся такія самыя. 

Nashaniva.com