Такія ў нас рэдкасць. У Калодзішчах прадаецца вельмі стылёвы дом з панарамнымі вокнамі і крутым інтэр'ерам

Гэты дом у Калодзішчах спадабаецца аматарам сучаснай архітэктуры. У яго лаканічны, але не пазбаўлены элегантнасці фасад, панарамнае шкленне, стыльны інтэр'ер і выдатная планіроўка. Аб'ект цікавы і з пункту гледжання інжынерыі — у ім ёсць усё, што забяспечвае максімальны камфорт уладальнікаў, піша realt.by.

30.09.2022 / 14:42

Дом будаваўся па індывідуальным архітэктурным праекце. Ён аднапавярховы, з плоскім дахам. Агульная плошча — 175,6 м2. Матэрыял сцен — керамзітабетонныя блокі з уцяпленнем.

Цокаль як такі адсутнічае, таму панарамныя вокны пачынаюцца практычна ад узроўню адмосткі.

У адной частцы знаходзіцца вялікая гасцёўня з зонай кухні і выхадам на тэрасу пад дахам-навесам.

Да цэнтральнай часткі звонку прыбудаваны падстрэшак над паркоўкай і ўваходнай зонай. Унутры — хол, дзве спальні, санвузел і топачная.

У трэцяй частцы дома размяшчаецца спальня з уласнымі ваннай і гардэробнай.

 Інтэр'ер атрымаўся сучасным і практычным. У доме высокія столі — 3 метры. Сцены і столі белыя, на падлогах — светлая плітка.

Ацяпленне на газе, у памяшканнях стаяць кандыцыянеры. Пад аўтанавесам прадугледжаная зарадка для электрычнага аўто. Ёсць ахоўная сігналізацыя з трывожнай кнопкай і сірэнай.

Тэрыторыя абгароджаная дызайнерскім плотам, на ўездзе — вароты з электрапрывадам і відэадамафонам.

На 15 сотках — толькі газон і некалькі дарослых дрэў. Пад зялёным лужком можна выявіць супрацькратовую сетку, сістэму аўтапаліву і сістэму дрэнажу ліўневай каналізацыі. Асобнай гаспадарчай пабудовы няма — яе функцыю выконвае тэхнічны пакой з асобным уваходам з вуліцы.

У шагавай даступнасці два возеры.

Дом ацанілі ў 429 тысяч долараў.

Nashaniva.com