За абразу Лукашэнкі і чорнага берэта жыхару Полацка далі паўтара года калоніі

У судзе горада Полацка вынесены прысуд Алегу Крычкоўскаму, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядаў суддзя Уладзімір Бясецкі, бок абвінавачання прадстаўляла старшая памочніца пракурора Вольга Коласава, піша «Вясна».

30.09.2022 / 16:20

Па матэрыялах абвінавачання, Крычкоўскі пад выявай Лукашэнкі ў сацыяльнай сетцы ўкантакце пры ўручэнні яму найвышэйшай адзнакі АМАП МУС — чорнага берэта — пакінуў абразлівы каментарый, які, на думку экспертызы, выражаецца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання і нясе негатыўную ацэнку кіраўніка дзяржавы.

Суд пастанавіў прызнаць мужчыну вінаватым і пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму.

Nashaniva.com