Вызваленыя з палону камандзіры «Азова» сустрэліся ў Турцыі са сваімі сем'ямі ФОТА

Пра тое, што пяць камандзіраў «Азова», якія мусяць знаходзіцца да канца вайны ў Турцыі, сустрэліся са сваімі сем'ямі, паведаміў Офіс прэзідэнта Украіны. 

03.10.2022 / 19:59

Пяцёра галоўных камандзіраў «Азова» былі абмененыя разам з 200 іншымі ўкраінскімі вайскоўцамі і 10 іншаземцамі, якія ваявалі на баку Украіны, 21 верасня. Але калі астатніх украінскіх палонных вярнулі ва Украіну, то гэтая пяцёрка апынулася на нейтральнай тэрыторыі, у Турцыі.

Пяць камандзіраў палка «Азоў», паводле дамоўленасцяў, будуць знаходзіцца там да канца баявых дзеянняў пад пратэкцыяй турэцкага лідара Таіпа Рэджэпа Эрдагана.

Nashaniva.com