Зяленскі сваім указам замацаваў немагчымасць перамоваў з Пуціным

Украіна афіцыйна адмаўляецца ад любых перамоў з Пуціным. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам увёў у дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ад 30 верасня аб дзеяннях Украіны ў адказ на спробу Расіі анексаваць тэрыторыі Украіны, якой канстатуецца немагчымасць правядзення перамоваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

04.10.2022 / 11:35

Фота: Ron Haviv / Twitter

«Канстатаваць немагчымасць правядзення перамоваў з прэзідэнтам Расійскай федэрацыі Ул. Пуціным», — гаворыцца ва ўказе №679 ад 30 верасня.

Указам таксама зацверджанае рашэнне СНБА аб звароце Украіны з заяўкай на ўступленне ў Арганізацыю Паўночнаатлантычнай дамовы (НАТА) у паскораным парадку.

Nashaniva.com