У Запарожжы ракетным ударам ноччу разбураныя шматпавярховікі. Абстраляны і Харкаў

Запарожскія телеграм-каналы публікуюць відэа і фота наступстваў ракетнага ўдару па горадзе. Паводле прадстаўнікоў гарадской адміністрацыі, удар быў нанесены сямю ракетамі, разбураныя цэлыя пад'езды, пад заваламі знаходзяцца людзі.

06.10.2022 / 08:15

 

Пачаліся пажары. Колькасць ахвяр невядомая.

Дронамі таксама ноччу быў абстраляны Харкаў. Мэр Харкава Ігар Церахаў піша, што, дронам ударылі па «інфраструктурным абʼекце».

Nashaniva.com