Расія ўначы ўдарыла па Запарожжы, паведамляюць пра 17 загінулых

Расія ўначы з 8-га на 9-е кастрычніка нанесла ракетны ўдар па горадзе Запарожжа. Адна з ракет разбурыла шматпавярховы жылы дом.

09.10.2022 / 08:03

Фота: тэлеграм / Аляксандр Старух

Усяго па горадзе прыляцела дзесяць ракет, заявіў кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксандр Старух.

На ранак вядома пра 17 загінулых, паведаміў выканальнік абавязкаў кіраўніка Запарожскай гарадской рады Анатоль Куртаў.

Nashaniva.com