У Кобрыне прысудзілі «суткі» за бела-чырвоны шалік на помніку Сувораву
У Кобрыне ў сярэдзіне верасня затрымалі мясцовага жыхара за чырвона-белы шалік, які ён павесіў на помнік Сувораву.
13.10.2022 / 11:10
Паводле пратакола, мужчына, «дзейнічаючы наўмысна, накінуў і завязаў на помніку-бюсце Сувораву шалік чырвона-белага колеру з надпісамі на замежнай мове, чым сапсаваў эстэтычны выгляд помніка і парушыў грамадскі парадак».
Па словах самога мужчыны, па дарозе ён знайшоў шалік, які вырашыў павесіць на помнік, каб яго ўбачылі і забралі.
Падставай для затрымання стала скарга «неабыякавага грамадзяніна», які паведаміў у міліцыю, што «невядомы павесіў на помнік бела-чырвоны польскі шалік».
Суд палічыў віну мужчыны даказанай, таму арыштаваў яго на 10 сутак