Гульні Wargaming у Беларусі і Расіі цяпер выпускаюцца пад новымі назвамі

Санкт-Пецярбургская cтудыя Lesta Games правяла рэбрэндынг лінейкі гульняў World Of Tanks, World of Warships і World Of Tanks Blitz у Беларусі і Расіі.

13.10.2022 / 12:43

З 12 кастрычніка гульні, якія раней выдаваліся кампаніяй Wargaming, атрымалі новыя назвы: «Свет танкаў», «Cвет караблёў» і Tanks Blitz. Гэта адбылося з прычыны сыходу Wargaming з расійскага рынку і перадачы Lesta Games правоў на аперацыйную дзейнасць і падтрымку гульняў у Беларусі і Расіі ў красавіку, піша Dev.by.

Wargaming некаторы час папярэджвала гульцоў пра неабходнасць зрабіць выбар: застацца і гуляць у Еўрапейскім рэгіёне, бо з 12 кастрычніка рэгіёны СНД спыняюць існаванне ў гульнях, альбо ж перанесці даныя ў Lesta Games.

Гульцам, якія пражываюць у Беларусі і Расіі, раней рэкамендавалі перанесці свае акаўнты ў Lesta Games з захаваннем гульнявога працэсу, унутрыгульнявых бонусаў і ўзнагарод. Гэта дазволіць у тым ліку аплачваць пакупкі і атрымліваць стабільныя абнаўленні.

Nashaniva.com