Ірландыя перагледзіць пазіцыю ваеннага нейтралітэту

Вайна ва Украіне заахвоціла ірландскія ўлады перагледзець традыцыю ваеннага нейтралітэту краіны і заняць больш актыўную пазіцыю ў абароннай палітыцы Еўропы.

14.10.2022 / 14:49

Дзяржсакратар Ірландыі па еўрапейскіх справах Томас Бірн заявіў, што насельніцтва краіны да гэтага часу не гатовае да ўступлення ў НАТА, аднак жыхары разумеюць, «што абарона — гэта нешта іншае, чым напад», цытуе палітыка агенцтва AFP.

Акрамя таго, у Ірландыі занепакоеныя патэнцыяльнымі дыверсіямі на лініях сувязі, па якіх праходзіць трансатлантычны інтэрнэт-трафік.

Nashaniva.com