Грэцыя пачала пастаўляць баявыя машыны пяхоты Украіне

Грэцыя пачала пастаўку баявых машын пяхоты Украіне. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў перамоваў з грэцкім калегам Нікасам Дэндыясам.

19.10.2022 / 15:25

«Не буду хаваць, асабліва цэнім узбраенне, якое Грэцыя перадае Украіне, каб мы маглі абараняць нашу зямлю. Вельмі важна, што ўжо пачалася доўгачаканая адгрузка з Грэцыі браніраваных машын пяхоты БМП-1 для Украіны. Ужо хутка яны прыбудуць у наша войска і імгненна ўзмоцняць баяздольнасць і абараназдольнасць нашай краіны», — адзначыў ён.

Nashaniva.com