Кадыраў заявіў, што трое яго непаўналетніх сыноў ўдзельнічалі ў баі ва Украіне

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў сцвярджае, што трое яго сыноў, самаму малодшаму з якіх 14 гадоў, а старэйшаму 16 гадоў, наведалі лінію фронту ва Украіне.

20.10.2022 / 09:05

«Ахмат, Элі і Адам прабраліся ўшчыльную да пазіцый праціўніка і забяспечылі агнявое прыкрыццё наступаючым байцам», — заявіў Кадыраў у сваім тэлеграм-канале. Па словах кіраўніка Чачні, яго сыны звярнуліся да «чачэнамоўных шайтанаў», якія ваююць на баку Украіны, і прапанавалі ім выйсці на перадавую.

3 кастрычніка Кадыраў заявіў, што адправіць сваіх непаўналетніх дзяцей на перадавую ва Украіне. «Прыйшоў час паказаць сябе ў рэальным баі, і гэта іх імкненне я толькі вітаю», — казаў кіраўнік Чачні. Ён адзначыў, што яго дзеці прайшлі ваенную падрыхтоўку «ледзь не з малых гадоў».

Nashaniva.com