Пенсіянер скінуў з балкона кавалак шафы і трапіў у галаву 10-гадовага хлопчыка

Інцыдэнт адбыўся на праспекце Ракасоўскага ў Мінску. 64-гадовы мужчына вырашыў скінуць з балкона чацвёртага паверха на вуліцу часткі старой драўлянай шафы. У гэты момант па пешаходнай дарожцы ішоў 10-гадовы хлопчык.

21.10.2022 / 08:56

Кавалкі шафы патрапілі ў школьніка: у яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу і удар шыйнага аддзела хрыбетніка.

Пенсіянера ўзялі пад варту, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства.

Аматару пакідаць мэблю з балкона пагражае да 10 гадоў турмы.

Nashaniva.com