У расійскай Пермі гарэў парахавы завод

На Пермскім парахавым заводзе, дзе робяць зарады да рэактыўных сістэм залпавага агню «Град» і «Смерч», а таксама комплексаў СПА, адбыўся пажар. Двое супрацоўнікаў загінулі, ёсць таксама пацярпелы, перадаюць расійскія СМІ.

23.10.2022 / 08:51

Фота: 59.ru

Паводле канала «112», загаранне адбылося ў корпусе з вытворчасцю пластмас на плошчы 20 квадратных метраў, пажарным урэшце ўдалося патушыць агонь.

Гэта ўжо, дарэчы, не першая надзвычайнай сітуацыя на гэтым заводзе з пачатку агрэсіі Расіі ва Украіне. 1 мая на тэрыторыі Пермскага парахавога завода прагрымеў моцны выбух. Тады таксама загінулі два чалавекі, а трэці апынуўся ў рэанімацыі.

Паводле звестак расійскіх СМІ, завод цяпер працуе ў тры змены, каб забяспечваць расійскае войска боепрыпасамі.

Nashaniva.com