У Ціхім акіяне знайшлі ярка-сіняга марскога смаўжа. Гэта новы від глыбакаводных рыб
Іхтыёлагі знайшлі і апісалі новы від рыб з сямейства марскіх смаўжоў. Paraliparis selti жыве ў Атакамскім жолабе на глыбіні 5,9-7,6 кіламетра. У адрозненне ад іншых глыбакаводных жывёл, яго афарбоўка не «нябачная» чорная ці чырвоная, а ярка-сіняя, піша N+1.
24.10.2022 / 23:05
Сямейство ліпаравых рыб называюць марскімі смаўжамі з-за вялікай галавы, доўгіх студзяністых целаў і адсутнасці лускі. Яны жывуць ва ўсіх акіянах ад Арктыкі да Антарктыды, і нават у Марыянскай упадзіне. У сямействе прыкладна 400 відаў.
Рыбу новага віду Paraliparis selti атрымалася злавіць у 2018 годзе. Гэта была маладая асобіна даўжынёй 7,6 сантыметра. Праз чатыры гады навукоўцы расшыфравалі яе геном і вывучылі будову цела.
Аказалася, рыба адносіцца да групы антарктычных марскіх смаўжоў. Пры гэтым яна вылучаецца колькасцю пазванкоў і прамянёў у плаўніках.
Навошта Paraliparis selti такая яркая і незвычайная афарбоўка, пакуль незразумела. Магчыма, гэта ўсяго толькі эвалюцыйная спадчына ад продкаў з мелкаводдзя.