Польскія памежнікі апублікавалі новае відэа, на якім беларускія вайскоўцы дапамагаюць мігрантам пераходзіць мяжу

Польскія памежнікі выклалі новае відэа, якое сведчыць пра тое, што нелегальныя мігранты, якія апошнім часам актывізаваліся ў спробах перайсці межы з Еўрапейскім саюзам, маюць у гэтым не толькі маральную падтрымку з боку лукашэнкаўскіх сілавікоў.

27.10.2022 / 22:41

Відэа было знята 26 кастрычніка з дапамогай квадракоптара каля ракі Свіслач у раёне Баброўнікаў.

Скрыншот з відэа

На відэа група з 12 мігрантаў, якую суправаджаюць двое беларускіх вайскоўцаў у форме і са зброяй, спрабуе падысці да ракі з беларускага боку. Відаць, як вайскоўцы нешта гавораць мігрантам, а потым вядуць іх за сабой.

Чытайце таксама:

Літоўскія пагранічнікі паказалі, як беларускія сілавікі дапамагаюць мігрантам пераадольваць агароджу

Кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы: Беларускія памежнікі з помсты пашкоджваюць агароджу

Nashaniva.com