Пасадку самалёта Ryanair абмяркуюць у Радзе бяспекі ААН

Заходнія дэлегацыі запрасілі на 31 кастрычніка пасяджэнне Рады Бяспекі ААН у сувязі з інцыдэнтам у 2021 годзе з бортам авіякампаніі Ryanair.

29.10.2022 / 10:49

Пра гэта паведаміла ў пятніцу ТАСС крыніца ў сусветнай арганізацыі.

«Дэлегацыі склікаюць пасяджэнне РБ ААН [31 кастрычніка]», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Нагадаем, што самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, 23 мая 2021 года быў прымусова пасаджаны ў Мінску нібыта з-за паведамлення аб выбуховай прыладзе на борце. Пасля пасадкі былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Пасля гэтага інцыдэнту Еўрасаюз забараніў беларускім авіякампаніям ажыццяўляць рэйсы ў аэрапорты супольнасці і над яго тэрыторыяй, а таксама парэкамендаваў еўрапейскім перавозчыкам адмовіцца ад палётаў у паветранай прасторы Беларусі.

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у сваім дакладзе прыйшла да высновы, што звесткі аб наяўнасці бомбы на борце самалёта былі загадзя лжывымі.

Nashaniva.com