Пашкоджаныя або патопленыя тры расійскія носьбіты крылатых ракет ВІДЭА

Журналіст і блогер Андрэй Цапліенка выклаў у сябе ў тэлеграм-канале 4-хвіліннае відэа, на якім меркавана кадры з атакай на караблі Чарнаморскага флоту Расіі ў Севастопалі.

29.10.2022 / 16:53

Цапліенка сцвярджае, што ў выніку начных выбухаў у Севастопалі былі пашкоджаныя як мінімум тры караблі з ракетамі «Калібр». Сярод іх фрэгат «Адмірал Макараў». Існуе верагоднасць, што некалькі караблёў не проста пашкоджаныя, але і патопленыя.

Расійскае міністэрства абароны пацвердзіла факт атакі на караблі Чарнаморскага флоту, абвінаваціўшы ў яе падрыхтоўцы Вялікабрытанію. Брытанія назвала абвінавачванні хлуслівымі.

Украінскі бок атаку не каментуе. Але сёння раніцай на старонках СБУ ў сацсетках было апублікаванае паведамленне з тэкстам «It's BAVOVNA o'clock!».

Nashaniva.com