Еўропа перайшла на зімовы час. Розніца з Беларуссю павялічылася на гадзіну

Мінулай ноччу краіны Еўропы перайшлі на зімовы час, стрэлкі перавялі на гадзіну назад.

30.10.2022 / 12:57

Беларусь гадзіннікі не пераводзіць, таму з 30 кастрычніка розніца ў часе паміж Беларуссю і суседнімі краінамі павялічылася на адну гадзіну.

Гэта значыць, розніца ў часе з Украінай, Літвой і Латвіяй складзе адну гадзіну (хаця летам час аднолькавы). А з Польшчай розніца павялічылася да 2 гадзін.

Беларусь адмовілася ад пераводу гадзіннікаў у 2011 годзе.

Nashaniva.com