У Баранавічах школьніца вырашыла падзарабіць — і трапіла на камісію па справах непаўналетніх

У Інтэрнэце 14-гадовая дзяўчынка знайшла аб'яву пра падпрацоўку і вырашыла скарыстацца прапановай, тым больш, што праца была нескладанай, паведамляе мясцовае выданне «Наш край».

01.11.2022 / 15:08

Трэба было толькі расклейваць на прыпынках і фасадах гарадскіх будынкаў рэкламныя аб'явы аб вырабе мэблі, а таксама правядзенні ўнутраных прац.

Як высветлілася, дзяўчынка не ведала, што размяшчаць аб'явы можна толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, таму трапіла на камісію па справах непаўналетніх.

Nashaniva.com