Тры моманты з нагоды падзяк за артыкул пра Таццяну Зарэцкую

Нам прыходзяць шматлікія падзякі за тэкст пра Таццяну Зарэцкую. Дазвольце мне, нябачнаму рэдактару «Нашай Нівы», з гэтай нагоды прагаварыць тры моманты.

03.11.2022 / 23:36

Па-першае, звярнуць вашу ўвагу не на гэты, а на наш учарашні тэкст, які каштаваў мне больш болю ў сэрцы — пра затрыманні ў Акадэміі навук. Вось што я маю на ўвазе. Затрымлівалі 44 чалавекі — сорак чатыры, і не недзе ў Хоцімскім раёне, а ў інтэлектуальным цэнтры краіны, у асяродку, які мае максімальныя сувязі са светам, а СМІ тыдзень — тыдзень — пра гэта нічога не пісалі, бо не ведалі. Бачыце, наколькі беларускія СМІ ўжо абмежаваныя ў тым, што яны «чуюць».

Адсюль другое. Так, нам вельмі — ВЕЛЬМІ — патрэбныя вашы данаты праз Патрэон — дзякуючы ім мы можам больш. Але больш за ўсё нам трэба, каб вы падкідалі нам тэмы, каб вы казалі нам, пра што варта напісаць. Вы можаце дзяліцца імі праз мэйл nivanasha@gmail.com, тэлеграм-бот або ў прыват рэдактарам і журналістам, якіх вы ведаеце асабіста і якім давяраеце.

І трэцяе. Незалежныя СМІ робяць нашу нацыю моцнай, нават калі часам нам даводзіцца пісаць горкія рэчы.

Nashaniva.com