Пры пажары ў клубе ў расійскай Кастраме загінулі 15 чалавек

У расійскім абласным цэнтры Кастрама ў выніку пажару ў клубе «Палігон» загінулі 15 чалавек. Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.

05.11.2022 / 09:24

Пажар пачаўся прыкладна а палове на трэцюю ночы. У гэты час у клубе знаходзілася вялікая колькасць людзей; 250 чалавек былі эвакуяваныя.

Прычынай пажару, па папярэдніх звестках, магло стаць выкарыстанне піратэхнікі — адзін з наведвальнікаў стрэліў з ракетніцы. Цяпер яго шукаюць.

Nashaniva.com