На волю выйшаў Алег Фамін

5 лістапада ў 6 гадзін раніцы на волю выйшаў палітвязень Алег Фамін. Ён адбываў свой тэрмін у Шклоўскай папраўчай калоніі № 17, піша Вясна.

05.11.2022 / 21:56

48-гадовы прадпрымальнік, трэнер па футболе з Ваўкавыска быў затрыманы 15 жніўня 2020 года і асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Таксама Алег павінен быў выплаціць «пацярпеламу» міліцыянту Вячаславу Іванову 2 000 рублёў.

Разам з ім да 1,5 гадоў «хатняй хіміі» была асуджана і яго жонка Анастасія Фаміна, якая кінулася мужу на дапамогу. На судзе Фаміны сваёй віны не прызналі.

Nashaniva.com