У Лоеўскім раёне рыбалка ледзь не скончылася трагедыяй: лодка з трыма мужчынамі перакулілася

Выратавалі іх камізэлькі.

06.11.2022 / 10:12

Выпадак адбыўся днём 3 лістапада, паведамляе Таварыства выратавання на водах.

Трое мужчын адправіліся парыбачыць на Днепра-Брагінскае вадасховішча, што ў Лоеўскім раёне. Лавілі рыбу з маторнай «казанкі». У нейкі момант адзін з рыбакоў няўдала ўпаў на борт, цэнтр цяжару зрушыўся, і лодка перакулілася.

Мужчыны правялі больш за 30 хвілін у вадзе, пакуль іх не заўважылі іншыя рыбакі і не дапамаглі дабрацца да берага. Гэтая гісторыя не скончылася трагічна толькі дзякуючы выратавальным камізэлькам, якія былі на рыбаках.

Да берага ім трэба было пераадолець шлях у сотні метраў.

Nashaniva.com