Кампанія Маска пачала выпрабаванні тунэля Hyperloop. Транспарт павінен там разганяцца да 1 200 км/г

The Boring Company, якая належыць мільярдэру і прадпрымальніку Ілану Маску, пачала поўнамаштабныя выпрабаванні высакахуткаснай транспартнай сістэмы Hyperloop.

06.11.2022 / 14:08

Гэта своеасаблівы вакуумны тунэль, які дазваляе транспарту разганяцца да 1 200 км/г.

Капсула ў аэрадынамічнай трубе перасоўваецца без паветранага супраціўлення.

Кампанія Маска апублікавала ў твітары фатаграфіі тунэля і аўтамабіля Tesla з подпісам: «Поўнамаштабнае выпрабаванне Hyperloop пачалося».

Nashaniva.com