Пуцін даў святару, які заклікаў жанчын нараджаць больш дзяцей для фронту, званне Героя Расіі

Пуцін падпісаў указ аб прысваенні звання Героя Расійскай Федэрацыі протаіерэю Міхаілу Васільеву, які 6 лістапада загінуў у ходзе баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны.

08.11.2022 / 21:55

Васільеў быў настаяцелем храма вялікапакутніцы Варвары і прападобнага Іліі Мурамца — Патрыяршага падворка ў пасёлку Уласіха Маскоўскай вобласці. Гэта храм пры штабе Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння Расіі.

Ён стаў шырока вядомы восенню 2022 года пасля інтэрвʼю, дзе параіў жанчынам больш нараджаць, каб было не так страшна адпраўляць дзяцей на вайну.

Nashaniva.com