«Украінская праўда»: Партнёры не схіляюць Украіну да перамоваў з РФ

Выданне са спасылкай на высокапастаўленых суразмоўцаў, набліжаных да Офіса Зяленскага, і дыпламатычныя колы абвяргае інфармацыю заходніх выданняў.

09.11.2022 / 13:35

Фота Офіса прэзідэнта Украіны

Тыя сцвярджаюць, што пасля перамоваў з ЗША прэзідэнт Украіны змякчыў сваю пазіцыю наконт перамоваў з Расіяй.

«Яны не схіляюць да перамоваў, а проста кажуць, што «пажадана пасылаць расейцаў не так катэгарычна», каб еўрапейцам было спакайней жыць», — піша «Украінская праўда».

Акрамя таго, суразмоўцы УП у дыпламатычных колах адмаўляюць, што заходнія партнёры ціснуць на Украіну і заклікаюць садзіцца за стол перамоваў з Расіяй. І ніякіх падрыхтоўчых работ па аднаўленні перамоваў цяпер не вядзецца.

Politico: Пасля перамоваў з ЗША Зяленскі назваў умовы міру, але не згадаў адхіленне Пуціна

Nashaniva.com