У Бранскай вобласці на граніцы з Беларуссю і Украінай падарвалі лінію электраперадач

У Бранскай вобласці падарвалі апору лініі электраперадач 110 кВ. Пра гэта паведаміў губернатар Аляксандр Багамаз.

10.11.2022 / 15:49

«У Клімаўскім раёне ў выніку падрыву апоры ЛЭП 110 кВт адсутнічае электразабеспячэнне. Аператыўныя службы працуюць на месцы. У бліжэйшы час усё электразабеспячэнне будзе пераведзена на запасную лінію», — паведаміў кіраўнік рэгіёна.

Клімаўскі раён мяжуе з Чарнігаўскай вобласцю Украіны і з Гомельскай вобласцю.

Nashaniva.com