Загінуў ваяр палка Каліноўскага

Як паведамляюць у палку, баец загінуў 7 лістапада падчас выканання баявой задачы.

10.11.2022 / 20:08

«Полк на сувязі з роднымі загінулага.

Таксама падчас гэта бою былі параненыя некалькі нашых ваяроў. Яны былі эвакуяваныя з поля бою, і іх жыццю нічога не пагражае», — гаворыцца ў паведамленні палка.

Гэта ўжо 16-ы беларус, які загінуў на вайне за незалежнасць Украіны ў 2022 годзе.

Nashaniva.com