Расіяне перад адступленнем узарвалі кацельні, вышкі сувязі і тэлецэнтр у Херсоне

Расійскія вайскоўцы перад адступленнем пачалі знішчаць Херсон: узарвалі кацельні і аб'ект энергетыкі, а таксама тэлецэнтр, у горадзе праблемы з электрычнасцю і сувяззю. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Мост.

10.11.2022 / 23:11

Расіяне ўзарвалі тэлецэнтр, які знаходзіцца паблізу тэлевежы. Сама тэлевежа цэлая.

Таксама расіяне ўзарвалі частку вышак мабільнай сувязі і абясточылі горад.

Таму ў Херсоне працягваюцца праблемы з сувяззю.

Nashaniva.com