Разам з музыкамі Tor Band быў затрыманы фатограф, які здымаў для іх кліпы
Музыкі Tor Band былі затрыманыя 28 кастрычніка. З імі быў затрыманы і фатограф Андрэй Салаў.
12.11.2022 / 19:59
Ён здымаў для гурта кліпы. Менавіта за гэта і быў арыштаваны, паведамляюць праваабаронцы.
Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.