Выйшлі на волю Кіслейка, Хіжнякоў і Ефімовіч

Праваабаронцы паведамілі пра вызваленне пасля заканчэння тэрміну зняволення трох палітвязняў. Іх завуць Яўген Кіслейка, Вадзім Хіжнякоў і Міхаіл Ефімовіч.

16.11.2022 / 21:49

Яўген Кіслейка, Вадзім Хіжнякоў, Міхаіл Ефімовіч

Яўген Кіслейка быў асуджаны на 1,5 года «хіміі» за абразлівы каментар пра міністра ўнутраных спраў Кубракова. У сярэдзіне жніўня Яўгену замянілі рэжым на зняволенне ў калоніі.

Вадзім Хіжнякоў — жыхар Гродна, асуджаны на 2,5 года калоніі за тое, што падчас акцыі пратэсту кінуў у супрацоўніка АМАП неўстаноўлены прадмет. На судзе ён віну не прызнаў.

Міхаіл Ефімовіч — жыхар Гродна, асуджаны на 2,5 года калоніі за тое, што падчас акцыі пратэсту кінуў у супрацоўніка АМАП неўстаноўлены прадмет, які трапіў таму ў вобласць грудзей.

Па справе акцыі ў Гродне за кратамі застаюцца яшчэ два чалавекі, асуджаныя разам з Хіжняковым і Ефімовічам — Міхаіл Юдзін (4 гады пазбаўлення волі) і Андрэй Севяртока (5,5 гадоў пазбаўлення волі).

Nashaniva.com