Польшча атрымае некалькі ўстановак HIMARS

Польшча зможа атрымаць дваццаць установак РСЗА HIMARS у 2023 годзе.

17.11.2022 / 15:27

Пра гэта заявіла віцэ-прэзідэнт Lockheed Martin Missiles and Fire Control Рыта Флаэрці ў інтэрв'ю РАР. Па яе словах, дастаўка стане магчымая ў сувязі з ростам вытворчасці.

«Я думаю, што дзякуючы павелічэнню вытворчасці мы зможам укласціся ва ўзгоднены тэрмін і паставіць HIMARS, замоўленыя Польшчай, у 2023 годзе», — сказала яна.

Гаворка ідзе пра замову, зробленую польскімі вайскоўцамі ў 2019 годзе. Тады былі закуплены 20 установак, у тым ліку 18 баявых і дзве навучальныя.

Nashaniva.com